Падзяліцца:
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Школьны музей баявой і працоўнай славы – «Эпізоды Вялікай вайны», 22.03.2020 (аўдыё)
  • Перадача: Эпізоды Вялікай вайны
  • Дата: 23.03.2020
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Школьны музей баявой і працоўнай славы – «Эпізоды Вялікай вайны», 22.03.2020 (аўдыё)

Музей СШ №4 імя П.І.Батава горада Слоніма заснаваны ў красавіку 1965 года. Пачынаў гэтую справу сапраўдны энтузіяст, настаўнік гісторыі Аляксандр Сямёнавіч Жукоўскі. Дзякуючы яму, з’явіліся першыя экспанаты, пачалася нястомная пошукавая работа, перапіска з ветэранамі і іх сем’ямі, стварэнне экспазіцый, збор матэрыялаў і дакументаў.

Цяпер у школьным музеі, які, дарэчы, носіць імя яго стваральніка, налічваецца 8 тысяч 90 экспанатаў! Яго можна па праву лічыць «візітнай карткай горада Слоніма».

Пра ўзорны музей у праграме «Эпізоды Вялікай вайны» расказала яго метадыст Аліна Процак.

Эфір за нядзелю, 22 сакавіка, у 16-00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: