Падзяліцца:
Да восеньскіх Дзядоў – «Дабравесце ад паэзіі»
  • Перадача: Дабравесце ад паэзіі
  • Дата: 06.11.2023
Да восеньскіх Дзядоў – «Дабравесце ад паэзіі»

Гэтымі восеньскімі днямі мы ўшаноўваем сваіх продкаў. Прыходзім да іх на могілкі, ставім памінальныя свечкі ў храмах. Восеньскія Дзяды аб’ядноўваюць нас памяццю пра родных і блізкіх, верай у свой род. І даюць тую нябачную моц душы, якая сталее ў еднасці толькі са сваім радаводам…

У літаратурнай праграме «Дабравесце ад паэзіі» да восеньскіх Дзядоў прагучыць прэм'ера кампазіцыі «Душа мая і плача, і баліць…» паводле вершаў паэтэс Раісы Баравіковай і Соф'і Шах.

Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.

Праект «Дабравесце ад паэзіі» за нядзелю, 5 лістапада ў 23.00!

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: