Падзяліцца:
Да юбілею калегі Людмілы Мітаковіч – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 24.01.2022
Да юбілею калегі Людмілы Мітаковіч – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)

Так бывае не часта, але гераіня сённяшняй праграмы «Творчы вечар» – удзельніца каманды Беларускага радыё – член Беларускага саюза кампазітараў і журналіст-вядучая духоўна-асветніцкіх праграм ЛЮДМІЛА МІТАКОВІЧ.

Музычную ніву ЛЮДМІЛА СЯРГЕЕЎНА выбрала яшчэ ў дзяцінстве. Сярэдняя спецыяльная музычная школа, потым аддзяленне музыказнаўства кансерваторыі, і нарэшце – музычная рэдакцыя Дома радыё ў 1977 годзе. Менавіта яны знаёміла Савецкі Саюз праз Усесаюзнае радыё з лепшымі прадстаўнікамі музычнага свету Беларусі.

А ў 90-я гады зацікавілася яшчэ і праваслаўнай тэматыкай, якой адданая і па сённяшні дзень на канале «Культура».

Пра жыццёвы і творчы шлях, адкрыцці і прызнанні, знакавыя сустрэчы, духоўную і культурную спадчыну – з юбілярам ЛЮДМІЛАЙ МІТАКОВІЧ – у праграме «Творчы вечар» з ВІКТАРАМ КІСЦЯНЁМ за 24 студзеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: