Падзяліцца:
ДАПАМАГАЕМ РОДНЫМ НАЛАДЗІЦЬ ЖЫЦЦЁ ПАСЛЯ КАВІДУ – «СЯМЕЙНАЯ ПРАГРАМА» (аўдыё)
  • Перадача: Сямейная праграма
  • Дата: 23.11.2021
ДАПАМАГАЕМ РОДНЫМ НАЛАДЗІЦЬ ЖЫЦЦЁ ПАСЛЯ КАВІДУ – «СЯМЕЙНАЯ ПРАГРАМА» (аўдыё)

Спецыялісты лічаць, што часам страшна не сам каранавирус, а яго наступствы. Любы чалавек, незалежна ад цяжару перанесенай хваробы, можа сутыкнуцца з посткавідным сіндромам. І кожны выпадак індывідуальны. А яшчэ чалавек можа сам справакаваць посткавідны сіндром. Штуршком служыць страх, які ён адчувае пасля знаходжання ў бальніцы і вылечвання. Самастойна спрабаваць справіцца або ігнараваць падобныя праявы не трэба – лепш звярнуцца да спецыяліста.

У групе рызыкі — пажылыя людзі. Яны звычайна складаней пераносяць посткавідны сіндром – пагаршэнне памяці і іншых кагнітыўных функцый. У некаторых выпадках кавід стаў трыгерам для праявы дэменцыі з-за інтаксікацыі і знясілення арганізма...

Як заўважыць змены ў самаадчуванні і паводзінах родных пажылых пасля кавіду? Як можна дапамагчы ў хатніх умовах справіцца з дэпрэсіўным станам?

Парадамі дзеліцца кіраўнік Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра (актыўнага даўгалецця), галоўны герыятр Міністэрства аховы здароўя ЛЮДМІЛА ЖЫЛЕВІЧ у гасцях у вядучай «Сямейнай праграмы» АЛЕНЫ ДЗЕМІДОВІЧ.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: