Падзяліцца:
Дарога жанчын да новых нязведаных магчымасцей – «Сямейная праграма», 6.12.2020 (аўдыё)
  • Перадача: Сямейная праграма
  • Дата: 06.12.2020
Дарога жанчын да новых нязведаных магчымасцей – «Сямейная праграма», 6.12.2020 (аўдыё)

«Дарога жанчын» – так літаральна расшыфроўваецца назва новай практыкі самаабароны Wen-Do, якая набывае папулярнасць у Беларусі. Методыка з'явілася ў Канадзе ў 1970-х.

Wen-Do заснавана на трох элементах: псіхалагічнай і фізічнай самаабароне і на кіраванні голасам і целам. У жыццёвых клопатах многія жанчыны забываюць, што ў іх ёсць сіла не толькі, каб цягнуць на сабе ўвесь быт, але і сіла, каб адчуць сябе слабай. Зрэшты, практыка падыходзіць і для дзяўчат-школьніц, у каго ёсць праблемы ў калектыве.

Спецыялісты падкрэсліваюць, пасля Wen-Do ўдзельніцы актывізуюцца, у іх з'яўляецца вера ў сябе і ў свае магчымасці. Гэта першая прыступка – старт да наступных, каб адчуваць сябе больш упэўнена ў сваёй справе, у асяроддзі родных і калег, ды і ў жыцці ў цэлым. Тэхнікай Wen-Do нават зацікавіліся дамы элегантнага ўзросту. У Цэнтры актыўнага даўгалецця з пенсіянеркамі займаецца кваліфікаваны трэнер ВОЛЬГА ЛАНЕЎСКАЯ.

Wen-Do дапамагае знайсці адказы на многія пытанні, прааналізаваць папярэдні этап жыцця і выпрацаваць матывацыю на перспектыву, адкрывае новае, нязведанае і рухае наперад. Так прэзентавалі гэту практыку наведвальніцы Цэнтра актыўнага даўгалецця АЛА САЎЧЫК і ТАЦЦЯНА ДАБРЫЦКАЯ ў госцях у вядучай «Сямейнай праграмы» АЛЕНЫ ДЗЕМІДОВІЧ.

Праграма за 6 снежня у 9-30.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: