Артыст-парадыст і шоўмэн Дзяніс Ліпень у гасцях у вядучых праграмы «Настрой!» Яны Хадоска і Андрэя Сініцы прызнаўся, што лічыць Беларусь лепшай краінай для падарожжаў і распавёў, чаму якасны гумар нікога не можа пакрыўдзіць, а выступленні на карпаратывах – выдатная школа для павышэння прафесіяналізму гумарыста. А яшчэ пажадаў усім аптымізму і з задавальненнем падтрымаў акцыю Беларускага радыё «Творчасць у імя будучыні»!