Дагавор саюзнага страхавання ўводзіцца для аўтаўладальнікаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў, каменціруючы ўказ Кіраўніка дзяржавы ад 18 сакавіка 2025 года № 108 «Аб страхаванні».
Як растлумачылі ў ведамстве, у мэтах выканання патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы па выключэнні множнасці прававога рэгулявання, забеспячэнні прастаты ўспрымання заканадаўства замест трох указаў (№ 530 ад 25 жніўня 2006 года, № 531 ад 25 жніўня 2006 года і № 302 ад 10 чэрвеня 2009 года) падрыхтаваны адзіны комплексны дакумент, які рэгулюе пытанні, звязаныя з абавязковым страхаваннем у Беларусі.
Аб нюансах раскажа Раіса Аляксандровіч, начальнік упраўлення метадалогіі абавязковага страхавання і міжнародных сувязей Беларускага бюро па транспартным страхаванні.
Вядучыя эфіру – Дзмітрый Рубашны і Алена Давідовіч.