Галоўны рэдактар дзіцячага часопіса «Вясёлка», намеснік дырэктара выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» АНАСТАСІЯ РАДЗІКЕВІЧ – у «Сямейнай праграме» ТАЦЦЯНЫ ГУЛЕЙКА.
Чым сёння жывуць часопісы «Вясёлка» і «Буся», з якімі аўтарамі сябруюць і што прапануюць сваім чытачам? Што дапамагае захоўваць цікавасць дзяцей да беларускай мовы і да чытання ўвогуле? Як выдавецтву заставацца сучасным і запатрабаваным у розныя часы?..