Падзяліцца:
«Еўрапейская гасціннасць? Не, гэта звярыны аскал заходняй дэмакратыі! Я так думаю, а вы?» Радыёблог Алены Давідовіч (аўдыё)
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 18.11.2021
«Еўрапейская гасціннасць? Не, гэта звярыны аскал заходняй дэмакратыі! Я так думаю, а вы?» Радыёблог Алены Давідовіч (аўдыё)

Прэмія імя Маданжыта Сінгха, індыйскага мастака, пісьменніка, дыпламата, пасла добрай волі, знаходзіць свайго ўладальніка кожныя два гады. Яна заахвочвае асоб ці арганізацыі за актыўную дзейнасць, накіраваную менавіта на стварэнне атмасферы цярпімасці і ненасілля. Летась, напрыклад, лаўрэатам стаў Цэнтр па ўрэгуляванні канфліктаў з Конга, які прысвяціў сваю работу выратаванню дзяцей-салдат з шэрагаў баевікоў і іх вяртання да родных і мірнага жыцця. Прэмія прымяркоўваецца да Міжнароднага дня цярпімасці, абвешчанага Генасамблеяй ААН, які адзначаецца 16 лістапада.

Сёлета, 16 лістапада, заходняя дэмакратыя ў асобе Польшчы прадэманстравала прыклад антыцярцімасці і грубага насілля. Супраць мірных бежанцаў, жанчын, цяжарных, дзяцей польскія сілавікі прымянілі вадамёты, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты. Гэта не толькі антыгуманна, але і злачыннна! Бо парушаюцца і правы чалавека, і міжнародныя дамоўленнасці.

Апошнім часам Феміда ў ЕС маўчыць, працуе толькі права моцнага. Іначай як растлумачыць, што перад бяззбройным двухтысячным натоўпам – амаль 20 тысяч узброеных салдат, браніраваная тэхніка, некалькі радоў калючага дроту. І садысцкія прыёмы: холад, голад, псіхалагічнае ўздзеянне начным шумам і святлом пражэктараў. Ну, а тых, хто нейкім чынам пераадолеў перашкоды – збіць да паўсмерці і кінуць без дапамогі.

Я не разумею, якое трэба мець сэрца, каб моўчкі назіраць праз калючы дрот на слёзныя мальбы малой дзяўчынкі «вады, калі ласка, вады», калі побач з ваенным ботам стаіць не адна бутэлька той самай жаданай вадкасці... Дзіцячыя слёзы, пакуты хворых, нястача самага неабходнага… І гэта еўрапейская гасціннасць? Не, гэта звярыны аскал праславутай дэмакратыі!

Сірыйцы, іракцы, курды, афганцы… Адклікнуўшыся на запрашэнне, пакінуўшы разбураныя дамы, яны памкнуліся ў еўрапейскі рай, а трапілі на польскай мяжы ў пекла.

Беларусь на іх шляху меркавалася як транзітная краіна, а стала нечакана гасцінным прытулкам. На які час – невядома. А пакуль талерантнасць і чалавечнасць праявілі беларусы. Кінуліся дапамагаць парламентарыі і мясцовыя ўлады, грамадскія і прафсаюзныя агранізацыі, рабочыя калектывы і проста нераўнадушныя людзі.

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы – у цэнтры ўвагі вышэйшага кіраўніцтва краіны. Вада, прадукты, дзіцячае харчаванне, цёплае адзенне, коўдры, палаткі, сухія дровы для вогнішча, медыцынская дапамога – усё неабходнае, каб людзі ачунялі ад шматдзённага знаходжання на голай зямлі і змаглі далей вырашыць свой лёс. А яны і зараз імкнуцца ў краіны Заходняй Еўропы, спадзеючыся на гуманітарны калідор праз Польшчу ў Германію.

Польскія ж улады не спяшаюцца праявіць хвалёны еўрагуманізм. Наадварот, нарошчваюць на мяжы ваенную прысутнасць, імнуцца да правакацый. Больш за тое, разам з еўрачыноўнікамі беспадстаўна вінавацяць Беларусь у міграцыйным крызісе, а польская прапаганда распаўсюджвае розныя фэйкі: то нібыта беларускі бок блакіруе гуманітарную дапамогу бежанцам, то, маўляў, дастаўляе ў іх лагер нейкія прыстасаванні для самаробнай зброі.

Але зараз, у век ІТ, праўду не схаваеш. Падзеі асвятляюць каля 80 СМІ з 30 краін. Часцей – гэта карцінка ў рэжыме рэльнага часу, а не фэйк-ньюс, хаця заходнія журналісты не застрахаваны ад рэдакцыйнай палітыкі. Дарэчы, некаторыя з іх зведалі ўсю моц польскага водна-газавага адпору ля пагранічнага пункта пропуску «Брузгі», калі працавалі на месцы падзей на беларускай тэрыторыі (палякі ж да сябе нікога не пускаюць). І гэта адбывалася, паўтаруся, у Міжнародны дзень цярпімасці!

Хоць запознена, але прыходзіць да некаторых разуменне, што лепей драўляная згода, чым залатая сварка. Асабліва паміж суседзямі. Вось і Прэзідэнт Літвы пачаў выказвацца, што для вырашэння міграцыйнага крызісу на межах з Беларуссю неабходна звяртацца не ў Брусель ці Вашынгтон, а ў Мінск. Званок ад канцлера Германіі да Прэзідэнта Беларусі – добры прыклад цвярозай рэальнай палітыкі. Дый кантакты нашага знешнепалітычнага ведамства з кіраўніцтвам адпаведных структур у ЕС даюць надзею на канструктыўны дыялог.

Толькі Польшча мяркуе ў дадатак да калючага плота ўзвесці на граніцы з Беларуссю сцяну вышынёй за 5 метраў. Але «зваротам у мінулае» назваў Папа Рымскі Францыск «будаўніцтва сцен на межах і вяртанне мігрантаў ў небяспечныя месцы». А эксперты такую палітыку называюць тупіковай. Мабыць, там, за сваім калючым дротам, забыліся на народную мудрасць: «Каб не трапіць у тупік, трэба будаваць не сцены, а масты».

Я так думаю, а вы?

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: