Мінімальны памер бальнічных з 1 ліпеня будзе разлічвацца з памеру мінімальнай заработнай платы. Таксама для грамадзян, якія маюць стаж працы з выплатай узносаў у бюджэт фонду 10 гадоў і больш, бальнічны з першага дня хваробы будзе аплачвацца ў памеры 100% страчанага заробку. Для грамадзян са стажам менш за 10 гадоў бальнічны з першага дня хваробы будзе аплачвацца ў памеры 80% страчанага заробку.
Для працуючых грамадзян, якія маюць права на дапамогу з першага дня ў памеры кампенсацыі 100% страчанага заробку (дапамога па доглядзе дзіцяці, па цяжарнасці і родах і г.д.), падыходы не змяніліся.
Намеснік кіраўніка фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Кацярына Ліхачова - у праграме «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя Рубашнага і Алены Швайко расказала падрабязнасці новаўвядзенняў.