Падзяліцца:
Фігара там? Фігара тут! – «Творчы вечар» з Янай Хадоска (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 21.07.2021
Фігара там? Фігара тут! – «Творчы вечар» з Янай Хадоска (аўдыё)

Тэатр Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла» мае ўласны стыль, почырк і сваё бачанне развіцця сучаснага мюзікла. Калектыў рыхтуе прэм’еру мюзікла «Фігара» паводле яскравай камедыі Бамаршэ. Яна з’явілася ў 1784 годзе і стала сапраўдным тэатральным хітом у парыжскай публікі. Да гісторыі-любоўнай камедыі, поўнай інтрыг і непрадказальных калізій, звярталіся ў розныя часы.

Тэатр Генадзя Гладкова стварыў сваю арыгнальную версію знакамітага твора. Ён прапануе тэатральна-музычную, эксперыментальную феерыю. Галоўны рэжысёр тэатра Генадзя Гладкова Анастасія Грыненка вызначыла жанр прэм’еры, як мюзікл-пастычча, у якім век XVIII пераплёўся з XX векам, дзе спалучыліся глэм-рок, рэп, пранізлыя поп-балады, брадвейская харэаграфія і эстэтыка дарк-кабарэ.

Галоўны рэжысёр Тэатра Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла» Анастасія Грыненка і саліст Растоўскага музычнага тэатра Шамхал Хачатуран – госці праекта «Творчы вечар» з Янай Хадоска – 21 ліпеня ў 21:05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: