Каб заўтрашні дзень нашага жыцця не звяў у марнасці і абыякавасці, не шкадуйце сваіх сіл сёння. Не лянуйцеся думаць, суперажываць, спасцігаць штодня багацце гэтага дзівоснага свету. Умейце радавацца нават маленькаму, але вашаму асабістаму адкрыццю таямніц прыгожага. Няхай мастацкае слова, пранізлівае і мудрае, вядзе вашу душу па сцежках дабра і акрыленасці.
Заўтра, 21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі. Сёння ў нашым эфіры мы таксама будзем гаварыць пра паэзію, але не толькі.
Госць студыі – лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, уладальнік медаля Францыска Скарыны пісьменнік Анатоль Зэкаў.
«Творчы вечар» за 20 сакавіка ў 21.05.