Важнае значэнне начальнік аддзела па адукацыі Асіповіцкага райвыканкама Ірына Сяргейчык надае рабоце са зваротамі грамадзян. Заўсёды ставіць сябе на месца землякоў, якія трапілі ў складаную сітуацыю. Акрамя рабочага графіку асабістага прыёму, прамых тэлефонных ліній, часта выязджае па канкрэтным адрасе, каб дасканала вывучыць праблему і абавязкова дапамагчы чалавеку. Цесная ўзаемасувязь са службамі райвыканкама і кіраўніцтвам спецыялізаваных прадпрыемстваў і арганізацый дазваляе прыняць правільнае і аператыўнае рашэнне.
Па якіх пытаннях часцей звяртаюцца бацькі? Чаму працягваецца аптымізацыя школ? Дзе ўзводзіцца новая ўстанова адукацыі? З якой хуткасцю павінны рухацца школьныя рэформы?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 12 верасня ў 6.50 з паўторамі на працягу дня.