Сельскія жанчыны асабліва зычлівыя, надзвычай працавітыя і бясконца адданыя сям'і і прафесійнай справе. Чым бы яны не займаліся, галоўнае – усё робяць ад душы, сумленна, на радасць сабе і людзям. З такімі гасцямі праграмы «Свая зямля» прапануе пазнаёміцца аўтар Святлана Башылава.
Старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш цэніць людскі давер і стараецца ніколі не падводзіць землякоў. Яна вывела формулу шчаслівага жыцця ў глыбінцы і ўмела арганізуе дэпутацкі корпус і актыўных землякоў на галоўныя справы.
Дапамагаць адзінокім, нямоглым людзям – патрэба душы для сацыяльнага работніка Рымы Камісарчук з Пастаўскага раёна. Да свята 8 Сакавіка яна загадзя выканала ўсе бытавыя і медыцынскія просьбы і першай павіншавала сваіх падапечных.
Якія каштоўнасці выбіраюць сяльчанкі? Пра што мараць яны вясною? Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 7 сакавіка ў 6-20 (паўтор у 23-00).