Аўтар і выканаўца, тэлевядучы і шоўмэн Герман у праграме «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам распавёў, як распараджаецца сваім часам, каб нудзе не заставалася месца.
Калі вельмі коратка, то так: «Індыя – маё месца сілы», «дзякуючы сястры ўстаў на лыжы і зараз жыцця без іх не ўяўляю», «у Еўропе скралі канцэртны касцюм», «у першую чаргу вясна асацыюецца з выездам на шашлыкі», «прыступаю да пабудовы ўласнай лазні»…