Навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, эксперт грамадскага аб'яднання «Белая Русь», палітолаг ПЁТР ПЯТРОЎСКІ – госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ і АЛЕНЫ ШВАЙКО.
Які зараз у нашым грамадстве «градус» палітычнага і сацыяльнага настрою, наколькі незалежнасць і суверэнітэт «дарагія задавальненні», на якія дысцыпліны ў навучальных установах адчуваецца дэфіцыт, што параіць школьнікам і моладзі падчас «ўжывання» інфармацыі з інтэрнэту, якія змяненні ў Канстытуцыю патрабуе час, а што неабходна канкрэтызаваць і замацаваць…