На гэты раз праект «Радыёла» запрашае вас у 1963 год. Гэта была касмічная эра, сімвал якой з'яўлялася ракета. На грандыёзным шоў Усесаюзнай спартакіяды 1963 года на стадыёне Лужнікі ў Маскве ракетная тэма была больш папулярнай чым, нават, спартыўная. Галоўнай падзеяй 1963-га для СССР стаў палёт у космас першай жанчыны – Валянціны Церашковай. Ёй кампазітары і паэты прысвяцілі шмат музычных твораў, некаторыя з іх мы і ўзгадаем у нашай праграме.
Раскажам гісторыю песні «Течет Волга» кампазітара Марка Фрадкіна і паэта Льва Ашаніна, якая ўпершыню прагучала 1 сакавіка 1963 года ў выкананні Марка Бернэса.
Узгадаем савецкія мастацкія стужкі 1963 года і паслухаем замежных выканаўцаў, якія былі папулярнымі ў той час!..
Перадачу падрыхтавала аўтар і вядучая Святлана Колмак. Эфір за 6 чэрвеня.
«Радыёла» у эфіры па суботах, з 8-15 да 9-00.