Інклюзіўная адукацыя - адно з пераўтварэнняў апошніх дзесяцігоддзяў у сусветнай адукацыйнай прасторы. Беларусь сярод тых краін, якая рухаецца ў рэчышчы гэтай тэндэнцыі. Што такое інклюзіўная адукацыя і як гэта рэалізуецца на практыцы. Пра гэта і не толькі паразмаўляем з Дырэктарам інстытута інклюзіўнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Верай Хітрук.