Падзяліцца:
Інтарэс да электаральнай кампаніі – спецпраект «Прамы кантакт»
  • Перадача: Прамы кантакт
  • Дата: 11.12.2024
Інтарэс да электаральнай кампаніі – спецпраект «Прамы кантакт»

У Слуцкім раёне паспяхова завяршылі фарміраванне выбарчых участкаў для галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі. На пасяджэнні райвыканкама зацвержаны граніцы ўчасткаў і нумары. Разам з адным закрытым іх створана 54. Дакладная інфармацыя днямі з'явіцца ў мясцовых СМІ. Падчас прамых тэлефонных ліній, выяздных прыёмаў і дзяжурства ў раённай выбарчай камісіі, жыхары раёна просяць уключыць іх у спісы для галасавання. Гэта стане магчымым пасля ўтварэння ўчастковых камісій. Пацыенты раённай бальніцы цікавяцца, калі змогуць выканаць свой грамадзянскі абавязак. Такое права гарантавана законам у асноўны дзень выбараў – 26 студзеня. Улічаны просьбы дачнікаў, якія заявілі аб сваім праве аддаць голас за адного з кандыдатаў па месцы рэгістрацыі іх маёмасці.

Ці можна прагаласаваць дома? Калі пачнецца вылучэнне ў склад участковых камісій? Што чакае тых, хто ўпершыню прыме ўдзел у выбарах? Якія надзеі ўскладаюць случчане на лепшае заўтра?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 11 снежня ў 6.50 з паўторамі на працягу дня.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: