Падзяліцца:
Якім быў савецкі піянер? – “Эфірны летапіс” (аўдыё)
  • Перадача: Эфірны летапіс
  • Дата: 19.05.2021
Якім быў савецкі піянер? – “Эфірны летапіс” (аўдыё)

Першая піянерская арганізацыя ў СССР была створана пасля прыняцця рашэння Усерасійскай канферэнцыі камсамола 19 мая 1922 года. Піянеры выконвалі шэраг грамадскіх абавязкаў: дапамагалі беспрытульнікам і змагаліся з непісьменнасцю, збіралі кнігі і ладзілі бібліятэкі, займаліся ў тэхнічных гуртках, даглядалі за жывёламі, хадзілі ў геалагічныя паходы, у экспедыцыі па вывучэнні прыроды, збіралі лекавыя расліны. Акрамя таго, яны працавалі ў калгасах, на палях, ахоўвалі ўраджай і калгасную маёмасць, пісалі лісты ў газеты. У фондах Беларускага радыё захаваліся успаміны першых піянераў Беларусі.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: