Падзяліцца:
«Калядна-хрысціянскія матывы ў творах беларускай літаратуры» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 07.01.2025
«Калядна-хрысціянскія матывы ў творах беларускай літаратуры» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Сённяшнім калядным вечарам прапаную згадаць пра духоўна-хрысціянскія традыцыі, якія замацаваны ў беларускім мастацкім слове. Духоўная літаратура розная: кананічныя тэксты, малітвы, жыцці святых, апісанне святаў і абрадаў, хрысціянская паэзія. Шэдэўрам сусветнай культуры была і застаеццца галоўная кніга нашага жыцця – Біблія. Вельмі многія мастакі слова адчулі на сабе і ўвасобілі ў сваіх творах матывы галоўнай крыніцы хрысціянскай культуры. Беларуская літаратура таксама не засталася ўбаку ад гэтай тэндэнцыі.

«Калядна-хрысціянскі матывы ў творах беларускай літаратуры» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госця студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Багдановіч.

«Творчы вечар» за 7 студзеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: