Член Канстытуцыйнай камісіі, старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу СВЯТЛАНА ЛЮБЕЦКАЯ – госця вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ і ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА.
14 красавіка – чарговае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі, сярод запланаваных да разгляду пытанняў таксама раздзел II Асноўнага закона Беларусі. Чаму менавіта да збору артыкулаў «Асоба, грамадства, дзяржава» неабходна падыходзіць з асаблівай далікатнасцю і як гэта звязана з прадыктаванай часам лічбавізацыяй нашага жыцця?..