Падзяліцца:
Хлеб-соль шаркаўшчынскіх хлебаробаў – «Свая зямля»
  • Перадача: Свая зямля
  • Дата: 02.10.2023
Хлеб-соль шаркаўшчынскіх хлебаробаў – «Свая зямля»

У сталіцы абласнога свята працаўнікоў вёскі Віцебшчыны «Дажынкі-2023» – гарадскім пасёлку Шаркаўшчына – ушанавалі герояў жніва.

Выпечаны з высакаякаснай мукі новага ўраджаю хлебны каравай гаспадары свята па добрай традыцыі ўручылі ганаровым гасцям і прызёрам спаборніцтва.

Гэты сезон войдзе ў гісторыю чарговымі выпрабаваннямі на прафесіяналізм і вытрымку сапраўдных гаспадароў роднай зямлі. У большасці раёнаў адчувальны недабор з прычыны замаразкаў і засухі ў адказныя моманты фарміравання ўраджаю, вегетацыі каласавых. 18 тысяч тон збожжа не даатрымалі гаспадаркі Шаркаўшчыны. Але тое збожжа, што ўбралі з поля і заклалі ў засекі – каштоўны рэсурс.

Якім культурам аддаецца перавага? На якіх палетках удалося павялічыць ураджайнасць? Якія падарункі хлебаробам зрабілі будаўнікі і прадстаўнікі бізнесу? За што свой родны кут любяць жыхары Шаркаўшчыны?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» за 30 верасня ў 6.25 і 23.00

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: