Намеснік дырэктара Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук ПАВЕЛ ГЕШТАЎТ – у праграме «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.
Беларускія вучоныя заклікаюць прыняць тэрміновыя меры, каб прадухіліць магчымы каласальны ўрон прыроднаму аб'екту, які мае выключнае прыродаахоўнае значэнне. Гаворка ідзе аб будаўніцтве загараджальнага плоту на мяжы Беларусі і Польшчы па тэрыторыі Белавежскай пушчы.