Кансультант упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі КАЦЯРЫНА АЛЁХІНА і кіраўнікі Дзяржаўнай установы «Жыллёва-камунальная гаспадарка №2 Фрунзенскага раёна горада Мінска» МАРЫНА ТОЛСЦІК і ВОЛЬГА ДРАПЕЙ – у праграме «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА І АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.
Чыстыя, добраўпарадкаваныя гарады і вёскі, скверы, вуліцы і двары, безумоўна, не могуць не радаваць беларусаў і прыемна здзіўляюць замежных гасцей. А хто адказвае за гэтую ўтульнасць і як самі жыхары могуць ўдзельнічаць у важным працэсе стварэння прыгажосці?