Імя гэтай цудоўнай жанчыны добра ведае наш слухач. І не толькі дзякуючы Купалаўскай сцэне, якой яна аддала больш за 60 гадоў свайго творчага лёсу, але і праз Беларускі эфір, у якім яе голас гучыць таксама не адно дзесяцігоддзе. І прыносіць асалоду не толькі прыхільнікам роднага слова, але дае спатолю і ёй самой.
«Хвіліны творчага шчасця…». Да 85-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». У ім бярэ ўдзел сама Марыя Георгіеўна, а таксама – пісьменнікі Анатоль Бутэвіч і Зіновій Прыгодзіч.