Падзяліцца:
Кніга – галоўны герой свята – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 09.09.2025
Кніга – галоўны герой свята – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Пачатак верасня парадаваў беларусаў не толькі па-сапраўднаму летнім надвор'ем, але найперш святам, якое даўно стала нашай нацыянальнай традыцыяй, яшчэ з 1994 года. Можна толькі ўявіць, якая вялікая колькасць жыхароў Беларусі за гэты час далучылася да такой цудоўнай ініцыятывы: духоўнай, асветніцкай, патрыятычнай. Для кожнага тут ёсць свая прывілея: і ўдзельнікам, і гасцям свята, і нават той гістарычнай беларускай мясціне, у якой ладзяцца такія сустрэчы.

«Традыцыі і плён правядзення Дзён беларускага пісьменства» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госць студыістаршыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, паэт, празаік і перакладчык Міхась Пазнякоў.

«Творчы вечар» за 9 верасня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: