Падзяліцца:
«Кніга, з якой пачынаецца шлях да адукацыі» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 10.02.2022
«Кніга, з якой пачынаецца шлях да адукацыі» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)

Беларусы могуць ганарыцца тым, што менавіта у беларускай друкарні ў 1618-м годзе выйшла першая ў свеце кніга, якая мела назву «Буквар». Па сутнасці, кожнае з такіх выданняў сёння нагадвае сціслую энцыклапедыю жыцця цэлай краіны. Першая кніга маленькага грамадзяніна знаёміць яго з гісторыяй, геаграфіяй, культурай і традыцыямі свайго народа. У буквары мы знаходзім не толькі азы граматыкі, чытання, пісьма, але яго можна назваць і выхавальнікам вышэйшых агульначалавечых каштоўнасцей.

«Кніга, з якой пачынаецца шлях да адукацыі» – так сёння вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госць студыінамеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, культуролаг і кнігазнавец, аўтар новага фундаментальнага выдання «Беларускі Буквар», якое выйшла ў выдавецтве «Беларусь» – АЛЕСЬ СУША.

Праграма за 10 лютага ў 21.05.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: