Падзяліцца:
«Кніжны форум» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 14.03.2024
«Кніжны форум» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Галоўная літаратурная падзея тыдня – ХХХІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якая будзе працаваць да 17 сакавіка ўключна.

Напэўна, усе, хто завітае на штогадовы кніжны форум, знойдзе там штосьці адпаведнае сваім чытацкім зацікаўленням. А мы гэтым вечаровым часам раскажам пра навінкі розных беларускіх выдавецтваў, паразважаем над сучаснымі тэндэнцыямі кнігавыдання.

Госці студыінамеснік галоўнага дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура», галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп, загадчык аддзела рэкламы выдавецтва «Беларусь» Анжэла Садоўская, загадчык аддзела рэалізацыі і рэкламы выдавецтва «Народная асвета» Жана Рэзнік.

«Творчы вечар» за 14 сакавіка ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: