Беларускія парламентарыі рыхтуюць да другога чытання змяненні ў Кодэкс аб адукацыі. У прыватнасці, абмяркоўваюцца пытанні ўсеагульнай сярэдняй адукацыі, напаўняльнасці школьных класаў і груп у дзіцячых садках, рэалізацыі права бацькоў на азнаямленне з навучальным працэсам.
Якая мэта паправак? Якім сучасным патрабаванням павінна адказваць сістэма адукацыі?
Дзмітрый Рубашны і Алена Давідовіч гутараць з намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ірынай Рынейскай.