Падзяліцца:
Курс на Афрыку, Азію і Далёкі Усход – «Свая зямля»
  • Перадача: Свая зямля
  • Дата: 30.12.2024
Курс на Афрыку, Азію і Далёкі Усход – «Свая зямля»

У адыходзячым 2024 годзе калектыў Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната ўпершыню наладзіў пастаўку прадукцыі ў Філіпіны, Сербію і Кітай. Турэцкія кампаніі пагадзіліся актыўней узаемадзейнічаць у гандлі.

У больш чым 30 краінах свету на навагодніх сталах з'явяцца рагачоўскія далікатэсы. Насупярак жорсткім санкцыям, прафесіяналы перапрацоўкі сталі больш прагматычнымі, адмовіліся ад ненадзейных партнёраў і адкрылі новыя рынкі, павялічыўшы экспарт больш чым на 10%.

Дзе выгадна прадаваць? Што дае супрацоўніцтва з беларускімі вучонымі? Якія навінкі прадукцыі з'явяцца ў студзені 2025 года? Як вырашаецца кадравая праблема? Якія сацыяльныя гарантыі прывабліваюць моладзь?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» за 28 снежня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: