Падзяліцца:
Лев Доватор – один из первых Героев СССР
  • Перадача: Героі Перамогі
  • Дата: 09.05.2022
Лев Доватор – один из первых Героев СССР

77 гадоў захоўваецца памяць аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Павагу выклікае мужнасць і патрыятызм пакалення, якое змагло выстаяць і перамагчы. З кожным пасляваенным годам становіцца ўсе менш ветэранаў-франтавікоў, сыходзяць відавочцы тых трагічных падзей, таму так важна нам, новаму пакаленню, ведаць і памятаць тыя гераічныя подзвігі кожнага, каго закранула вайна.

Наш расповед пра генерала Льва Даватара, ураджэнца беларускай зямлі, які стаў адным з першых Герояў Савецкага Саюза.

Да пачатку вайны ні эскадронам, ні палком камандаваць Льву Даватару не давялося. У 1941 годзе ён адразу узначаліў штаб кавалерыйскага палка, а літаральна праз месяц штаб кавалерыйскай дывізіі ў Заходняй Беларусі, у Ваўкавыску. Яго дывізія адна з першых прыняла ўдар немцаў 22 чэрвеня 1941 года. Пад камандаваннем Даватара буйное коннае злучэнне ўпершыню здзейсніла рэйд у варожы тыл, наносячы ўдары па камунікацыях, знішчаючы штабы, транспарт, склады і жывую сілу гітлераўцаў.
З 14 жніўня па 2 верасня 1941 група пад камандаваннем Даватара здзейсніла рэйд па тыле суперніка на тэрыторыі Смаленскай вобласці, прычыніўшы ім істотны ўрон: да 3 000 забітых салдат і афіцэраў, 150 аўтамашын, 9 танкаў, артылерыйскія прылады. На барацьбу з конніцай Даватара нямецкае камандаванне было вымушана адцягнуць з фронту дзве дывізіі.

Грозны, валевы, мужны Даватар ў баю і ўважлівы і чалавечы з сваімі байцамі. Сустрэчу з камандзірам узгадвае Анатоль Яжоў. У 41-м годзе малады лейтэнант, які атрымаў назначэнне ў групу Даватара.

З паведамлення Саўінфармбюро ад 5 верасня 1941 года: «Кавалерыйская казачая група пад камандаваннем палкоўніка Даватара пракралася ў тыл фашыстаў і на працягу працяглага часу граміла фашысцкія войскі і камунікацыі. Гітлераўцы кідалі супраць нашых коннікаў танкі, самалёты, ладзілі засады, але казакі былі няўлоўныя. Кавалерыйская група сваім смелым рэйдам нанесла ворагу вялікія страты». Пасля гэтага рэйду група Даватара была выведзена ў рэзерв: трэба было папоўніць сілы і хаця б крыху адпачыць ад баёў. Менавіта ў гэты час і сустрэла яго ваенурач Яўгенія Сяркова. Год запісу 1978.

У снежні 1941 года група Даватара ўдзельнічала ў цяжкіх абарончых баях на далёкіх подступах да Масквы. На працягу 150 кіламетраў ішлі баі па тылах нямецка-фашысцкіх войскаў. Перадавыя часткі корпуса знаходзіліся ля ракі Руза, дзе сканцэнтраваліся буйныя сілы гітлераўцаў. Даватар размясціў паходны штаб корпуса і вырашыўшы асабіста агледзець перад нападзеннем размяшчэнне абароны суперніка. Але варта было групе паказацца з пералеску, як па іх адкрылі моцны кулямётны агонь. Падчас гэтай атакі 19 снежня 1941 года генерал-маёр Леў Даватар атрымаў смяротнае раненне. Целы загінуўшых змаглі вынесці з поля бою толькі ў цемры.

Перамога ў Вялікай айчыннай вайне далася савецкаму народу сапраўды нялёгка: мільёны чалавечых ахвяр, тысячы разбураных гарадоў і незлічоная колькасць скалечаных лёсаў. Але за лічбамі і фактамі хаваюцца жыцці звычайных людзей, многіх з якіх вайна зрабіла героямі. На месцы, дзе загінуў генерал, узведзены абеліск. Імем Льва Даватара названы вуліцы ў многіх савецкіх гарадах. У нашай краіне штогод праводзяцца спаборніцтвы па конным спорце імя Даватара. Памяць пра героеў жыве ў нашых сэрцах.

У спецыяльным дакументальна-гістарычным праекце ажывуць галасы герояў Вялікай Айчыннай вайны. Праект падрыхтаваны на аснове ўнікальных запісаў з фондаў Беларускага радыё.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: