Паводле глыбокага пераканання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага, «літаратура – гэта адна з найгалоўнейшых галін нашае культуры. І стварэнне літаратуры – не ёсць забаўка чалавека, якога завуць пісьменнікам... Творчы працэс ідзе ў яго істоце несупынна і ў часе пісання набывае толькі больш выразныя і інтэнсіўныя формы…».
«Літаратурная класіка. Да 100-годдзя аб'яднання «Узвышша» – так вызначана тэма нашага эфіру.
Госця студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Ірына Багдановіч.
«Творчы вечар» за 26 мая ў 21.20.