Падзяліцца:
«Лёс краіны – у нашых руках! Я так думаю, а вы?» Радыёблог Алены Давідовіч (аўдыё)
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 31.01.2022
«Лёс краіны – у нашых руках! Я так думаю, а вы?» Радыёблог Алены Давідовіч (аўдыё)

«Мільён сэрцаў» – новы патрыятычны хіт вядомай групы «Аўра» пра іх – разумных, спартыўных, мужных і таленавітых дзяцей Беларусі. Гэта яны разам з юнай выканаўцай Ангелінай Волкавай заклікаюць біцца сэрцы ва ўнісон і смела ісці па абраным, нават часам цяжкім, шляху. І сэрцы нашы адгукаюцца…

Думаю, кожны тэзіс Паслання Прэзідэнта знойдзе свайго адрасата. Бо ў ім – не толькі глыбокі аналіз пройдзенага перыяду і сучасных працэсаў, але і формула далейшага росту, дзе дакладна вызначаны прыярытэты ў дзяржаўным, грамадска-палітычным будаўніцтве, сацыяльна-эканамічным жыцці, вектар і траекторыя далейшага развіцця краіны. І ўсё cкрозь прызму выклікаў і пагроз, перад якімі апынулася Беларусь, дый увесь свет.

Адметнасць Паслання-2022 – яно прагучала ў асаблівы, стратэгічны для краіны час, напярэдадні рэферэндума па абноўленым Асноўным законе. Цяперашняя Канстытуцыя стала моцным фундаментам для будаўніцтва суверэннай Беларусі. Але за чвэрць стагоддзя, з моманту станаўлення беларускай дзяржаўнасці да сучаснасці, змянілася многае, як у нашай краіне, так і на міжнароднай арэне. Надышоў час мацаваць і абараняць наш суверэнітэт.

І гэта асабліва падкрэсліў Прэзідэнт у сваім Пасланні, задаўшы грамадству важныя пытанні: наколькі гатовы мы ўсе разам і кожны паасобку бараніць наш суверэнітэт і незалежнасць, быць ініцыятыўным і адказным за будучыню сваю і краіны ў цэлым.

А вобраз будучай Беларусі неабыякавыя грамадзяне звязваюць з абнаўленнем Асноўнага закона. Пра неабходнасць такога кроку яшчэ да ўсенароднага абмеркавання змяненняў і дапаўненняў у яго выказаліся больш за 60% апытаных падчас маштабнага сацыялагічнага даследавання «Беларусь. Меркаванне аб будучыні».

Незалежная і самабытная, моцная і сацыяльна справядлівая дзяржава, дзе кожнаму грамадзяніну гарантаваны яго асноўныя правы на гады наперад – менавіта такой бачыцца краіна для тых 10 тысяч апытаных, якія прынялі ўдзел у сацыялагічным даследаванні, і тых, хто актыўна ўдзельнічалі ў агульна-грамадзянскім дыялогу па праекце Канстытуцыі.

І прапанаваны тэкст адлюстроўвае гэта. Дзякуючы асноўным палажэнням, у прывавым полі замацоўваецца база беларускай мадэлі развіцця: моцная дзяржава, сацыяльна-арыентаваная эканоміка, традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці. Нездарма ўжо зараз Канстытуцыю, праект якой выносіцца на рэферэндум, называюць народнай – амаль 9 тысяч прапаноў паступіла падчас яе абмеркавання.

У Пасланні-2022 – яшчэ падказка тым, хто не вызначыўся наконт усенароднага рэферэндуму. Дарэчы, вынікі ўзгаданага сацыялагічнага даследавання сведчаць: дзве трэці апытаных гатовы прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Думаю, гэта лічба зараз больш высокая пасля магутнай хвалі грамадзянскай актыўнасці на дыялогавых пляцоўках і сустрэчах у розных калектывах. Напрыклад, рашэнне ўдзельнічаць у рэферэндуме прынялі 84,5% жыхароў Магілёўскай вобласці падчас праведзенага нядаўна сацыялагічнага апытання.

Штогадовае Пасланне Прэзідэнта адрасавана парламенту і беларускаму народу, значыць, кожнаму з нас. У ім сканцэнтраваныя адказы на злабадзённыя пытанні і вызначаны задачы на сёння і заўтра. А калі расстаўлены прыярытэты, тады лягчэй дасягнуць мэты. Кіраўнік дзяржавы разлічвае на нашу падтрымку і ініцыятыву, заклікае да напружанай працы. І нам, неабыякавым да лёсу сваёй краіны, прыйшоў час сказаць сваё важкае слова – на рэферэндуме, заняцца стваральнай працай – кожнаму на сваім месцы. Каб адгукнуліся «мільёны сэрцаў»!

Я так думаю а вы?

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: