Падзяліцца:
«Лёс творцы, як набыткі і страты. Да 80-годдзя Зіновія Прыгодзіча» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 07.11.2024
«Лёс творцы, як набыткі і страты. Да 80-годдзя Зіновія Прыгодзіча» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

«Мастак не ўласнасць: ён не належыць ні сабе, ні каму-небудзь іншаму. Ён як прыроднае радовішча. Гэтая перасцярога адносіцца і да яго самога, і да яго таленту: не марнуй, не рабуй, не крадзі» – сцвярджаў паэт-філосаф Алесь Разанаў.

Асоба пісьменніка – такая ж загадкавая. Чым большы талент – тым глыбей творы, яны перарастаюць свайго аўтара на гады і стагоддзі. А ўвогуле, можна сказаць, што лёс творцы – гэта шлях пытанняў, якія ён задае сабе і адказвае на іх ўласнай творчасцю.

Госць студыі – лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кандыдат філасофскіх навук, пісьменнік і журналіст Зіновій Прыгодзіч.

«Творчы вечар» за 7 лістапада ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: