Падзяліцца:
«Маладзечна-2022»: творчых падзей будзе шмат! – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 06.06.2022
«Маладзечна-2022»: творчых падзей будзе шмат! – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)

З 1993 года Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна» збірае прыхільнікаў культуры. Канцэпцыя творчага форуму накіравана на далучэнне да нацыянальных каштоўнасцей беларускай культуры, развіццё музычнага і песеннага мастацтва беларускіх аўтараў, захаванне роднай мовы і папулярызацыю творчасці айчынных кампазітараў і паэтаў, аб’яднанне творчых сіл, пераемнасць пакаленняў. Тэмы знойдуць сваё адлюстраванне ў мерапрыемствах розных жанраў і напрамкаў, прымеркаваных да Году гістарычнай памяці, юбілейных дат (140-годдзе беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа) і іншых падзей.

На галоўных пляцоўках Маладзечна 10-11 чэрвеня адбудуцца шматлікія сустрэчы, выставы, тэатральныя пастановы, конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Член аргкамітэта фестывалю, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз кампазітараў» АЛЕНА АТРАШКЕВІЧ у праграме «Творчы вечар» ВІКТАРА КІСЦЯНЯпра праграму фестываля, удзел у ім Беларускага саюза кампазітараў, новыя жанры, формы, ініцыятывы, цырымонію узнагароджання беларускіх творцаў «Музычны Алімп» і не толькі.

Эфір за 6 чэрвеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: