77 гадоў захоўваецца памяць аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Павагу выклікае мужнасць і патрыятызм пакалення, якое змагло выстаяць і перамагчы. З кожным пасляваенным годам становіцца ўсе менш ветэранаў-франтавікоў, сыходзяць відавочцы тых трагічных падзей, таму так важна нам, новаму пакаленню, ведаць і памятаць тыя гераічныя подзвігі кожнага, каго закранула вайна. Сення наш расповед пра піянера-падрольшчыка Марата Гурло.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Міншчына стала адным з першых цэнтраў арганізацыі ўсенароднай партызанскай барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў. У тыле ворага засталася вялізная колькасць мясцовых жыхароў, байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, якія арганізавалі супраціўленне ворагу. Амаль з першых дзён акупацыі і да вызвалення актыўна дзейнічала партыйна-патрыятычнае падполле. У склад яго ўваходзіла і група піянераў. Пад кіраўніцтвам старэйшых таварышаў – камуністаў і камсамольцаў – юныя героі здабывалі і перапраўлялі ў партызанскія атрады зброю, праводзілі дыверсіі на варожых ваенных аб'ектах, хадзілі ў разведку, былі сувязнымі. Супраць гітлераўскіх акупантаў дзейнічала цэлае войска хлапчукоў і дзяўчынак, у якіх вайна забрала дзяцінства.
Пры слове «вайна» мы як след перш за ўсё ўспамінаем воінаў, іх мужнасць, гераізм, трываласць. Але ёсць яшчэ адна катэгорыя людзей, якія непасрэдна дакрануліся да суровых ваенных выпрабаванняў. Гэта дзеці і падлеткі. Аднаго маленькага героя сення ўзгадаем. Марат Гурло, 12 гадовы член падпольнай групы «Таццяна». У фондах Беларускага радыё захаваліся яго ўспаміны, год запісу 1969.
Яму было 12 . Ён не супраць быў бы гуляць у дзіцячыя гульні, не супраць пасмяяцца, можа, сваволіць, але трэба было ваяваць. Дзіўна гучыць – трэба было. Нібы без дванаццацігадовых не абышлося б. Але ён, Марат Гурло, лічыў, што трэба. І ступіў з дзяцінства адразу ў дарослае жыцце, прыняўшы на свае плечы ўвесь цяжар ваенных гадоў.
Нямала подзвігаў здзейсніў маленькі падпольшчык Марат Гурло. Ён знішчаў нямецкіх салдат, падрываў тэхніку, распаўсюджваў лістоўкі. Прайшоў пекла гестапаўскіх катавальных камер, з-пад растрэлу здолеў бегчы і стаў народным мсціўцам.
Перамога ў Вялікай айчыннай вайне далася савецкаму народу сапраўды нялёгка: мільёны чалавечых ахвяр, тысячы разбураных гарадоў і незлічоная колькасць скалечаных лёсаў. Але за лічбамі і фактамі хаваюцца жыцці звычайных людзей, многіх з якіх вайна зрабіла героямі. Адзін з іх – наш сенняшні герой – Марат Гурло.
У спецыяльным дакументальна-гістарычным праекце ажывуць галасы герояў Вялікай Айчыннай вайны. Праект падрыхтаваны на аснове ўнікальных запісаў з фондаў Беларускага радыё.