Калядная канцэртная праграма «Месяц узышоў» гурта «Астроўна» ахоплівае насычаны святамі і абрадамі зімовы перыяд. У момант нараджэння новага свету, на Каляды, прынята спяваюць чароўныя песні пра казачныя падзеі – каб казка сталася новай рэчаіснасцю, каб усё надзвычайныя пажаданні, агучаныя ў песнях, спраўдзіліся налета. На Каляды свет зноў будзе цудоўным, верне сваю моц яснае сонца, у небе заззяюць дробныя зорачкі і ўзыйдзе месяц!
Гурт ASTROŪNA выконвае архаічныя беларускія песні ў традыцыйнай манеры акапэльна і пад акампанемент старажытных інструментаў – ліры, дуды, цымбалаў, скрыпкі, гусляў. Калектыў аб'ядноўвае людзей, улюбёных у беларускую традыцыйную музыку.
Госці праграмы «Творчы вечар» з ВІКТАРАМ КІСЦЯНЁМ – удзельнікі «Астроўны» КАЦЯРЫНА АРАКЧЭЕВА і ЯРАШ МАЛІШЭЎСКІ – расказалі, як нараджаўся новы альбом, адкуль з'явіліся песні да яго і ў чым важнасць захавання аўтэнтычнай спеўнай традыцыі.
Праграма за 10 студзеня ў 21.05.
