Падзяліцца:
«Мэтанакіраваная праца і добрая школа – нагода поспеху!» – «Творчы  вечар» з Янай Хадоска (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 18.08.2021
«Мэтанакіраваная праца і добрая школа – нагода поспеху!» – «Творчы  вечар» з Янай Хадоска (аўдыё)

«Сёння рынак маладых выканаўцаў перапоўнены і трэба паказваць штосьці асаблівае, непаўторнае, каб цябе заўважылі і сталі запрашаць. Мэтанакіраваная праца і добрая школа – нагода поспеху» – лічыць творчая і сямейная пара ЮЛІЯ АРХАНГЕЛЬСКАЯ і АЛЯКСАНДР ПАЛЯКОЎ.

Маладыя, таленавітыя піяністы, лаўрэаты шматлікіх міжнародных конкурсаў шмат працуюць, шукаюць уласную музычную мову і стыль. Да таго ж, АЛЯКСАНДР ПАЛЯКОЎ з нядаўняга часу ўзначальвае адну з прэстыжных навучальных устаноў Беларусі – Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, перадае свой вопыт маладым.

Пра новы сезон, творчыя праекты, мары і многае іншае з ЮЛІЯЙ АРХАНГЕЛЬСКАЙ і АЛЯКСАНДРАМ ПАЛЯКОВЫМ – у праграме «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА.

Праграма за 18 жніўня ў 21:05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: