Падзяліцца:
«Музей, як аб’ект захавання гісторыі і сучасны сродак камунікацыі» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 14.05.2020
«Музей, як аб’ект захавання гісторыі і сучасны сродак камунікацыі» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)

18 мая – Міжнародны дзень музеяў. Сярод гэтых культурна-асветніцкіх устаноў ёсць асаблівая кагорта – літаратурныя музеі. Менавіта дзякуючы ім, у прасторы часу і абставін захоўваецца нацыянальная літаратура, зберагаюцца ўнікальныя рукапісы, дакументы і матэрыялы, якія набліжаюць да сучаснікаў імёны класікаў і іх спадчыну, дапамагаюць лепш зразумець няпростыя лёсы таленавітых людзей…

«Музей, як аб’ект захавання гісторыі і сучасны сродак камунікацыі» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госць студыі – дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў. Гутарка пойдзе пра музей ХХІ стагоддзя, які пазбаўляецца ад стэрэатыпаў, але захоўвае лепшыя традыцыі, аддае перавагу інтэрактыўным формам работы з наведвальнікамі, а сёння ладзіць музейныя анлайн-праекты, цэніць творчае супрацоўніцтва з замежнымі калегамі, каб адной прафесійнай супольнасцю годна рабіць сваю справу.

Праграма за 14 мая ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: