Падзяліцца:
Музычныя асамблеі Вячаслава Бартноўскага – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 23.03.2021
Музычныя асамблеі Вячаслава Бартноўскага – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)

30-га сакавіка ў Белдзяржфілармоніі адкрыецца цыкл канцэртаў «Музычныя асамблеі», якія дадуць магчымасць атрымаць асалоду ад прыгажосці і велічы шэдэўраў класічнай музыкі. Нароўні з такімі сусветна вядомымі «брэндамі», як Антоніа Вівальдзі, Джузэпэ Вердзі, Джаакіна Расіні і Джакама Пучыні, у праграме прагучаць творы аднаго з геніяльных кампазітараў ХХ стагоддзя Альфрэда Шнітке і прэм'ера сюіты Ніна Рота з музыкі кінафільма «Хросны бацька».

Аўтар і стваральнік «Музычных асамблей»прафесар і загадчык кафедры аркестравага дырыжыравання Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, дырыжор ВЯЧАСЛАЎ БАРТНОЎСКІ. Ён напрацягу 40 гадоў паспяхова спалучае творчую дзейнасць з педагагічнай, з'яўляецца ініцыятарам і кіраўніком творчага праекта Сollegium Musicum.

А сёння маэстра БАРТНОЎСКІ – госць вядучага праграмы «Творчы вечар» ВІКТАРА КІСЦЯНЯ.

Праграма за 22 сакавіка ў 21.05.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: