Вядучы майстар сцэны Вялікага тэатра Беларусі, балерына НАДЗЕЯ ФІЛІПАВА – госця праграмы «НАСТРОЙ!» з АЛІНАЙ СТРАШКЕВІЧ.
Як адбіваецца на светапоглядзе і рытме жыцця і творчасці перапынак у рабоце прымы балета, звязаны з нараджэннем дзіцяці? Як маладой маме захаваць прафесійную форму і дзе яшчэ можна праявіць сябе? Якія вобразы будуць першымі пасля дэкрэтнага водпуску і якія ролі ў перспектыве?