Таленавітая творчая каманда, аб'яднаная адной ідэяй і тэмай – захаваннем нацыянальнай культуры і выбітных імён у галіне беларускага эстраднага мастацтва – прадставіць грамадству вынік сваёй працы 17 лістапада ў Белдзяржфілармоніі у канцэрце-прэзентацыі кнігі «Беларуская эстрада. Настальгічны дывертысмент».
Прадзюсар праекта МАРЫНА МУЛЯВІНА, легендарны саліст «Песняроў» УЛАДЗІСЛАЎ МІСЕВІЧ і аўтар кнігі, музычны рэдактар Белдзяржфілармоніі ВОЛЬГА БРЫЛОН – госці вядучай праграмы «Настрой!» ТАЦЦЯНЫ ЯКУШАВАЙ.