Пляменніца касманаўта Юрыя Гагарына – Наталля Барысаўна – шмат гадоў жыла ў Мінску. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (тады яшчэ інстытут), займалася творчымі праектамі, сціпла маўчала пра сваяцтва з Юрыем Гагарыным і не давала інтэрв'ю. Аднойчы вырашыла пераехаць на радзіму, у горад Гагарын Расійскай Федэрацыі. Але культурныя праекты, якія яна пачынала ў свой час, маюць працяг і развіваюцца ўжо як сумесныя беларуска-расійскія культурныя мерапрыемствы.
Сёння Наталля Гагарына – куратар міжнародных выставачных праектаў Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры «Аб'яднаны мемарыяльны музей-запаведнік Ю.А.Гагарына». І безумоўна, яна застаецца родным чалавекам у сям'і знакамітага касманаўта, цікавай і заўсёды жаданай суразмоўцай для нашай «Сямейнай праграмы» і яе вядучай Таццяны Гулейка!