Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ВАЛЯНЦІН СЕМЯНЯКА – у праграме «Актуальны мікрафон» ПАЎЛА ЛАЗОВІКА і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.
15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, парламент Беларусі пачаў чарговую сесію па новым рэгламенце. Маштабная работа заканатворцаў будзе пабудавана ў адпаведнасці з абноўленым Асноўным законам. Абмеркавалі з госцем некаторыя з асноўных накірункаў і адказалі на пытанні радыёслухачоў і нашых падпісчыкаў у анлайн-рэжыме.