«Абсурдны крок» – увядзенне Еўрасаюзам паталку цэн на расійскую нафту. Такія каментарыі можна пачуць ад нашых экспертаў. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што «ірацыянальныя дзеянні» у энергетычнай палітыцы ЕС «мяжуюць ужо з вар’яцтвам».
У самой жа Еўропе ўжо не саромеюцца жорсткіх слоў і недыпламатычных ацэнак у бок сваіх кіраўнікоў. Многія заходнія эксперты і палітолагі канстатуюць: «Эканамічная палітыка Бруселя ператвараецца ў сапраўднае шаленства». І пачалося гэта з непрадуманага і паспешлівага «зялёнага пераходу», потым – навязаная ЗША санкцыйная палітыка ў адносінах да Расіі і Беларусі, а затым, як снежны ком – «бязглуздыя» рашэнні ў іншых галінах і «дурныя» парады сваім жа грамадзянам па эканоміі электраэнергіі, накшталт «радзей карыстайцеся душам і бытавой тэхнікай», «зніжайце тэмпературу ў кватэрах» і г. д.
Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан пазіцыю краін Еўрасаюза адносна забароны паставак расійскага газу лічыць «шызафрэнічнай». А вядомы еўрадэпутат Цьеры Марыяні заявіў на старонках французскай газеты Valeurs Actuelle, што Еўропу ахапіла зараз яшчэ і «ідэалагічнае вар’яцтва» з яе «шалёным компасам» і поўнай «стратай арыентацыі». І так мяркуе не толькі гэты француз. «Вар’яты ў Берліне і Бруселі вядуць нас на чужую вайну – без сэнсу, розуму і мэты», – лічыць член нямецкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі», дэпутат Еўрапарламента Максімільян Крах.
Не паддаецца розуму і палітыка «адмены культуры», калі слова «рускі» мяняецца нават на палотнах вядомых мастакоў. Так, карціна «Рускія танцоўшчыцы» Дэга ў Нацыянальнай галерэі Лондана нечакана набыла назву «Украінскія танцоўшчыцы».
Больш за тое, лямантуючы аб адмене ўсяго рускага, на прем’ерны паказ оперы «Барыс Гадуноў» падчас нядаўняга гастрольнага тура Марыінскага тэатра ў Ла Скала сабраўся ўвесь еўрапейскі бамонд. І ўсім вядомая Урсула фон дэр Ляен пасля фурорнага спектакля крывадушна абуралася, што «вялікіх Мусаргскага, Чайкоўскага, Чэхава і Дастаеўскага яны не дазволяць знішчыць Пуціну». Гэта ўжо не двайныя-трайныя стандарты, а чысты маразм!
Але ж Еўропа лішылася розуму не сама па сабе. На гэты шлях абсурду яе падбухторылі ЗША. Штотыднёвік Mysl Polska адзначае, што ў разгар «санкцыйнага шалёнства» і з пачаткаі канфлікту ва Украіне амерыканцам удалося ўцягнуць палітыкаў ЕС у хітрую гульню. Маўляў, калі супрацоўніцтва з Расіяй не адказвае інтарэсам ЗША, то яно аўтаматычна пагібельна і для Еўропы. Днямі ў выдавецтве Los Angeles Times выйшаў праграмны артыкул пад адкрытым загалоўкам «Еўропа павінна ахвяраваць сабою. Тэрмінова спыніць імпарт газу і нафты з Расіі».
Так, ЕС, на жаль, не змог супрацьстаяць гэтаму ціску з боку ЗША і стаў іх пакорлівым васалам. Чаму? Адной з галоўных прычын тыя ж незалежныя заходнія эксперты называюць «выраджэнне правячага класа, які ўжо не ў стане прымаць самастойных рашэнняў». «Горкая праўда такая, – прызнаецца былы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі, – што ў Захаду ў апошнія гады не было, і зараз няма, аўтарытэрных лідараў, яму не хапае ўпэўненасці ў сабе, ва ўласных ідэях і сістэме каштоўнасцей». Ну, а калі няма лідара, няма ідэй і каштоўнасцей, то наступае дэградацыя. У тым ліку ва ўладных структурах.
«Бацечка Навум, навядзі на вум» – так гаварылі ў Навумаў дзень, які адзначаецца якраз сёння, 14 снежня. Прасілі Граматніка – так у народзе яшчэ называлі прарока Навума, навучыць, наставіць на добрыя ўчынкі і справы. У былыя часы ў гэты дзень славяне адпраўлялі сваіх дзяцей вучыцца і настаўлялі: «Ад навукі спрытнеюць галава і рукі».
Самы час еўрачыноўнікам садзіцца за парты. Адным вучыцца, іншым – рабіць работу над памылкамі, а некаторым – выйсці з класа! Я так думаю, а вы?