Дырэктар Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Маяк» (Ленінскі р-н Мінска) Алена МІХАЙЛІДЗІ – у праграме «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя РУБАШНАГА.
У Беларусі захавалася і развіваецца шырокая сетка ўстаноў дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі, у якіх знайсці сабе занятак па душы з дасведчаным педагогам у вольны час можа кожны. Распыталі госцю, што сёння ў трэндзе, якія новыя гурткі па інтарэсах з'явіліся, наколькі запатрабаваныя цэнтры і як яны працуюць, чым захапляюцца бацькі і дзядулі, пакуль дзеці займаюцца…