Натарыусы Мінскай гарадской натарыяльнай акругі Алена ФЕЛЬЧАРАВА і Алена СЕНАЖАЦКАЯ – госці рубрыкі «Прававы панядзелак» праграмы «Раніца з Беларускім радыё» з вядучымі Настассяй ЕРМАЛЮК і Андрэем СІНІЦАМ.
Як дзейнічаць у рамках прававога поля, калі вы хочаце падарыць ці ўключыць у завяшчанне хатняга гадаванца, ці маеце намер адправіцца з ім у падарожжа? Ці можна ў нашай краіне пакінуць спадчыну свайму чацвераногаму члену сям'і і як гэта рэгламентавана ў іншых краінах? Як быць з «чырвонакніжнымі», экзатычнымі і любымі іншымі прадстаўнікамі дзікай фаўны? Госці распавялі самае важнае, прывялі прыклады з практыкі, здзівілі рэальнымі гісторыямі і адказалі на пытанні радыёслухачоў.