У новым амплуа праявяць сябе беларускія цымбалы 27 мая ў Малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Гэты сапраўды магічны інструмент можа гучаць часам нібы лютня, часам нібы клавесін, а ў спалучэнні з мяккім гучаннем флейты і віяланчэлі можа адкрыцца гледачу ўвогуле з нечаканага боку гукапераймання. Так лічаць удзельнікі новай музычнай праграмы «Барока» – салісткі Белдзяржфілармоніі цымбалістка КАЦЯРЫНА ЮХНОВА і флейтыстка ДАР'Я ЕЛІСЕЕВА. Менавіта яны – госці аўтара «Творчага вечара» ВІКТАРА КІСЦЯНЯ.
Аўдыёверсія праграмы за 24 мая ў 21.05.