Увесь свет рыхтуецца сустрэць 2021 год і ў гэты час прынята падводзіць вынікі адыходзячага года. Азірнёмся і ўзгадаем некаторыя знакавыя і важныя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі ў 2020-ым:
Падрыхтоўка да Ўсебеларускага народнага сходу.
Старшынства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, адкуль краіна пераходзіць да кіравання іншым інтэграцыйным аб'яднаннем – Садружнасцю Незалежных Дзяржаў.
Беларуская атамная электрастанцыя пачала выпрацоўваць першую энергію.
Адкрыццё шэрагу важных сацыяльных аб'ектаў: паліклінікі і бальніцы, школы і дзіцячыя садкі, чатыры новыя станцыі Мінскага метрапалітэну…
Святая для кожнага з нас юбілейная дата – 75-годдзе Вялікай Перамогі.
500-годдзе Жыровіцкага манастыра, 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, 95-годдзе Беларускага радыё…
Лепшыя спартыўныя падзеі і надвор'е на святочныя дні – у фінальным выпуску года.